Іранскі генерал: Аператар не здолеў звязацца з камандаваннем і вырашыў збіць «Боінг»

11.01.2020 / 14:36

Аператар супрацьпаветранай абароны Ірана самастойна вырашыў выпусціць ракету па самалёце МАУ, які ён прыняў за варожы аб'ект, не здолеўшы звязацца з камандаваннем. Пра гэта паведаміў іранскім СМІ камандзір Ваенна-касмічных сілаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал Амір-Алі Хаджызадэ.

Амір-Алі Хаджызадэ.

«Альбо спрацавала сістэма перашкод, альбо сетка была занятая, але ён не змог звязацца. У яго была магчымасць прыняць рашэнне на працягу пяці секунд. На жаль, ён прыняў няправільнае рашэнне і запусціў ракету», — сказаў Хаджызадэ.

Сістэма супрацьпаветранай абароны Ірана прыняла пасажырскі самалёт за крылатую ракету, паведаміў ён.

Nashaniva.com