У Кітаі памёр першы хворы на загадкавы тып каранавіруса

11.01.2020 / 16:56

61-гадовы мужчына, які памёр ад пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, лічыцца першай ахвярай новага тыпа каранавіруса. Пра гэта піша Reuters.

Месяц таму дзясяткі чалавек у кітайскім горадзе захварэлі на пнеўманію невядомага паходжання. Вірус быў як мінімум у 41 чалавека, сямёра з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Многія з хворых былі прадаўцамі ці пакупнікамі на рынку морапрадуктаў.

фота ТАСС

Nashaniva.com