У Пінску дзяўчаты пагадзіліся падвезці мужчыну, а ён скраў у адной з іх кашалёк

22.01.2020 / 20:39

Пацярпелая і яе сяброўка з'яўляюцца сябрамі арганізацыі, якая дапамагае бяздомным жывёлам. Яны сустрэліся з мужчынам, які хацеў даць прытулак кацяняці, пасля чаго дзяўчаты пагадзіліся падвезці неабыякавага чалавека, паведамляе міліцыя.

Праз гадзіну адна з сябровак выявіла, што з машыны знік кашалёк з 60 рублямі і дакументамі.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што крадзеж здзейсніў 37-гадовы жыхар Пінска. Частку грошай зламыснік ужо змарнаваў.

Nashaniva.com