У Францыі пачнуць эксперымент па тэрапеўтычным выкарыстанні марыхуаны

23.01.2020 / 12:53

Эксперымент па медыцынскім выкарыстанні марыхуаны распачнецца ў Францыі ў верасні гэтага года.

Адмашку правядзенню эксперыменту дало Нацыянальнае агенцтва па бяспецы медыкаментаў Францыі (Agence nationale de sécurité du médicament).

Для эксперыменту Францыя закупіць марыхуану ў замежных вытворцаў, бо ў самой краіне вырошчванне раслін з утрыманнем тэтрагідраканабінолу большым за 0,2 % забароненае, паведамляе «Монд».

Эксперымент закране 3000 цяжка хворых пацыентаў, якія пакутуюць на эпілепсію, нейрапатычныя болі, пабочныя эфекты хіміятэрапіі, рассеяны склероз.

Марыхуану яны будуць атрымліваць у форме алею ці сушанага цвету. Шлях палення адкінулі, бо дым шкодзіць здароўю сам сабою. Марыхуану пацыенты, ахопленыя эксперыментам, будуць атрымліваць задарма.

СГ; фота Wikimedia commons