У ЗША забаранілі «радзільны турызм»
23.01.2020 / 19:55
Адміністрацыя Трампа канчаткова забараніла «радзільны турызм» — падарожжа ў ЗША з мэтай даць амерыканскае грамадзянства народжанаму дзіцяці.
Згодна з новаўвядзеннямі, жанчынам будзе адмоўлена ў турыстычнай візе ў ЗША, калі супрацоўнікі консульства вылічаць іх рэальную мэту. Гэта дапаможа ліквідаваць злачынную дзейнасць, звязаную з індустрыяй «радзільнага турызму».