Самалёт, што ўпаў у Афганістане, аказаўся амерыканскім вайсковым бортам

27.01.2020 / 20:20

Самалёт, які пацярпеў крушэнне над тэрыторыяй Афганістана, належаў узброеным сілам ЗША. Гэта прызнаў у гутарцы з Reuters ананімны амерыканскі чыноўнік.

Чыноўнік дадаў, што ў самалёце знаходзіліся менш за дзесяць чалавек. У Пентагоне пры гэтым адмовіліся каментаваць інфармацыю пра страты.

Да гэтага рух «Талібан» узяў на сябе адказнасць за крушэнне амерыканскага самалёта ў правінцыі Газні.

Nashaniva.com