У Віцебску 17-гадовы п'яны падлетак паскакаў на чужой машыне і стаў фігурантам крымінальнай справы

28.01.2020 / 10:01

Хлопец палову ночы блукаў у двары аднаго з віцебскіх шматпавярховікаў. Увагу прыцягнула адна з машын. Хлопец залез на аўто, і стаў па ім скакаць. За гэтым заняткам яго заспела ўладальніца машыны, якая выйшла ў двор на спрацоўку сігналізацыі, паведамляе абласная міліцыя.

Жанчына пазваніла ў міліцыю. Нарад прыбыў на месца і затрымаў хулігана. Ім аказаўся студэнт аднаго з віцебскіх каледжаў. Ён адмовіўся прайсці медыцынскі агляд, але і без таго было бачна, што хлопец п'яны.

Танцы ацанілі ў 600 рублёў шкоды.

Nashaniva.com