Навукоўцы зноў зафіксавалі ў Антарктыцы рэкордна высокую тэмпературу: +20,7

14.02.2020 / 08:58

Навукоўцы з Бразіліі ўпершыню ў гісторыі зафіксавалі ў Антарктыцы тэмпературу паветра на ўзроўні плюс 20,75 градуса Цэльсія (68 градусаў Фарэнгейта). Пра гэта паведамляюць брытанскія The Sun і The Guardian.

Рэкордная тэмпература паветра была зафіксавана 9 лютага на востраве Сеймур, размешчанай на ўсходзе ад паўночнага ўскрайку Антарктычнага паўвострава. Навукоўцы, якія збіраюць звесткі са станцый аддаленага маніторынгу кожныя тры дні, апісваюць новы рэкорд як «неверагодны і ненармальны».

Акрамя таго, дадзены паказчык стаў амаль на адзін градус вышэй рэкорду плюс 19,8 градуса, зафіксаванага ў студзені 1982 года. Апошні рэкорд навукоўцы зафіксавалі 6 лютага. Тады на аргенцінскай базе «Эсперанса» (поўнач антарктычнага паўвострава) зафіксавалі тэмпературу плюс 18,3 градуса.

Nashaniva.com