У Польшчы беларус уехаў на фургоне ў цягнік і загінуў

14.02.2020 / 17:50

Загінуў кіроўца машыны дастаўкі, якая сутыкнулася з пасажырскім цягніком недалёка ад Гранава на маршруце паміж Познаню і Вольштынам, паведамляе RMF.

48-гадовы беларус быў за рулём фургона. Каля 60 чалавек было ў цягніку. Ні адзін з іх не пацярпеў.

Чыгуначны рух паміж Познаню і Вольштынам быў часова прыпынены.

Nashaniva.com