Людзі адмаўляліся праходзіць перапіс, бо з імі не размаўлялі па-беларуску

20.02.2020 / 12:02

Белстат прызнаў, што некаторыя людзі адмовіліся праходзіць перапіс, бо перапісчыкі не змаглі з імі размаўляць па-беларуску.

«Мы не маглі навучыць беларускай мове абсалютна ўсіх, — тлумачыць старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева. — Але, думаем, істотна гэта не паўплывала на вынікі.

Больш за тое, мы чакаем, з улікам праведзенай інфармацыйнай працы, што дадзеныя па выкарыстанні беларускай мовы будуць значна вышэйшымі, чым за мінулы перапіс».

НЛ