Мужчына пакідаў у заклад танныя гадзіннікі пад выглядам дарагіх — цяпер яго шукаюць

20.02.2020 / 17:52

Вечарам 16 і 17 лютага ў Магілёве мужчына заходзіў у кафэ і звяртаўся да работнікаў устаноў з просьбай пазычыць грошы, каб тэрмінова аплаціць штраф за ўчыненае ДТЗ. Грошы мужчына абяцаў вярнуць у той жа дзень, а ў заклад пакідаў нібыта дарагія гадзіннікі, кожны раз аднолькавай мадэлі. Такім чынам мужчыну ўдалося завалодаць грашыма трох пацярпелых на агульную суму 450 рублёў. Пра хітрую схему піша тэлеграм-канал Следчага камітэта. 

Заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну шукаюць аператыўнікі. 

Nashaniva.com