У Кобрынскім раёне падчас пажару ў летняй кухні загінуў мужчына

05.03.2020 / 08:24

Пажар у вёсцы Хадынічы Кобрынскага раёна адбыўся раніцай 4 сакавіка, паведамляе прэс-служба АУ МНС Берасцейшчыны. Гарэла блочная летняя кухня. У агні загінуў 56-гадовы брат гаспадыні. Прычына пажару высвятляецца.

Nashaniva.com