Сіноптыкі: 6 сакавіка — да +11

06.03.2020 / 08:18

6 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Толькі ў крайніх усходніх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. У ранішнія гадзіны месцамі туман, слабы галалёд. Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём +5..+11°C.

У Мінску хмарна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі па горадзе слабы туман. Вецер усходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай -1..+2°C, днём +6..+8°C, вечарам +3..+5°C.

Nashaniva.com