ЕС зняў санкцыі з экс-прэм'ера Украіны Азарава

Ён узначальваў урад у часы Януковіча.

06.03.2020 / 13:38

Еўрапейскі саюз афіцыйна зняў санкцыі супраць былога прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава і экс-міністра энергетыкі Эдуарда Ставіцкага. Адпаведнае рашэнне апублікавана ў Афіцыйным часопісе ЕС і ўступіла ў сілу, піша РБК — Украіна.

Паводле публікацыі, з санкцыйных спісаў выключаныя Азараў і Ставіцкі. Яны знаходзіліся пад еўрапейскімі санкцыямі з 2014 года за крадзеж дзяржаўных сродкаў Украіны ці злоўжыванне службовым становішчам.

Nashaniva.com