У «ДНР» руская мова стала адзінай «дзяржаўнай»

06.03.2020 / 23:26

«Парламент» самаабвешчанай «ДНР» замацаваў статус рускай мовы як адзінай «дзяржаўнай», паведамляе РИА Новости.

З такой прапановай выступіў «кіраўнік ДНР» Дзяніс Пушылін.

Раней у «ДНР» былі дзве «дзяржаўныя» мовы — руская і ўкраінская, аднак паведамляецца, што «прымяненне ўкраінскай мовы як дзяржаўнай дагэтуль не знайшло практычнай рэалізацыі».

Nashaniva.com