Facebook уводзіць забарону на рэкламу медыцынскіх масак на фоне каранавіруса

07.03.2020 / 08:39

Кампанія Facebook ўводзіць часовую забарону на рэкламу медыцынскіх масак у сваёй аднайменнай сацыяльнай сетцы на фоне каранавіруса. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі.

Як адзначаецца, кампанія спадзяецца спыніць спекулятыўныя дзеянні вакол патрэбы ў абароне ад каранавіруса, «калі мы ўбачым людзей, якія спрабуюць нажыцца на надзвычайнай сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com