Прэзідэнт Партугаліі адправіўся на каранцін з-за каранавіруса

09.03.2020 / 12:07

Фота з адкрытых крыніц

Прэзідэнт Партугаліі Марсэлу Рэбелу дзі Соўза сышоў на двухтыднёвы на каранцін з-за ўспышкі каранавіруса. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзідэнта, піша РБК — Украіна.

Паведамляецца, што 71-гадовы кіраўнік краіны не мае прыкмет хваробы. Аднак раней прэзідэнцкі палац наведалі вучні школы, у якой быў выяўлены выпадак заражэння каранавіруса.

За станам яго здароўя будуць назіраць дактары ў рэзідэнцыі.

Nashaniva.com