Суд па MH17 у Нідэрландах: Ва Украіну з Расіі адправілася два «Букі», але адзін зламаўся і не даехаў

09.03.2020 / 21:37

У 2014 годзе з Расіі на Данбас адправілі дзве зенітна-ракетныя ўстаноўкі «Бук», заявіў бок абвінавачання на першым судовым пасяджэнні па справе аб знішчэнні самалёта рэйса МН17, паведамляе BBC.

Падчас судовага пасяджэння па справе MH17 у Нідэрландах пракуроры заявілі, што «Бук», транспарціроўку якога, паводле Bellingcat, кантраляваў афіцэр ГРУ Алег Іваннікаў, па дарозе зламаўся і так і не даехаў на Данбас.

А малайзійскі самалёт збілі з іншага «Бука».

Nashaniva.com