Трамп: У 2019 годзе ад грыпу памерлі 37 тысяч грамадзян ЗША, а ад каранавіруса 22, падумайце пра гэта

09.03.2020 / 21:51

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп параўнаў у сваім твітары каранавірус з грыпам.

У 2019 годзе ад грыпу памерлі 37 тысяч грамадзян ЗША, а ў год у сярэднім ад захворвання паміраюць ад 27 да 70 тысяч чалавек.

«Нічога не зачыняецца, жыццё і эканоміка працягваюцца. На гэты момант зарэгістравана 546 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам, з іх 22 смяротныя. Падумайце пра гэта!» — напісаў Трамп.

So last year 37,000 Americans died from the common Flu. It averages between 27,000 and 70,000 per year. Nothing is shut down, life & the economy go on. At this moment there are 546 confirmed cases of CoronaVirus, with 22 deaths. Think about that!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) March 9, 2020

Nashaniva.com