У Лёзненскім раёне Renault уляцеў пад грузавік: адзін чалавек загінуў

09.03.2020 / 22:31

Сёння, 9 сакавіка, каля 16-й гадзіны на аўтадарозе Р-21 паблізу вёскі Завольша кіроўца «Рэно Меган» не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з прыпаркаваным з правага боку грузавіком «Мерседэс», паведамляе МУС.

Ад атрыманых траўмаў 28-гадовы пасажыр легкавога аўто загінуў. У цяжкім стане шпіталізаваны 38-гадовы пасажыр. Дапамога медыкаў спатрэбілася 52-гадоваму кіроўцу і 26-гадоваму пасажыру «Рэно».

Ратавальнікі вызвалілі пацярпелых.

Nashaniva.com