Больш за 4 кг іртуці знайшлі ў слоіку з-пад фарбы ў Гомелі

10.03.2020 / 10:37

Небяспечную знаходку выявіў мужчына ў Гомелі, паведамляе МНС.

Гамяльчанін убачыў ёмістасць з-пад фарбы ў смеццевага кантэйнера на вуліцы Набярэжнай і патэлефанаваў на 101. На месцы выкліку працавалі супрацоўнікі аддзялення службы хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Ратавальнікі пацвердзілі, што ў металічным слоіку ў дзвюх гумовых грушах знаходзіцца ртуць. Небяспечны метал быў канфіскаваны для ўтылізацыі. Паводле вымярэнняў газааналізатара наяўнасці пароў іртуці ў паветры не выяўлена. Маса канфіскаванага рэчыва — 4070 грам.

Nashaniva.com