У Міжнароднай арганізацыі працы палічылі, колькі чалавек застануцца без працы праз каранавірус

19.03.2020 / 17:47

Каля 25 млн чалавек па ўсім свеце могуць застацца без працы з-за эканамічнага і працоўнага крызісаў, выкліканых пандэміяй каранавіруса. Аб гэтым паведамляецца ў прагнозе Міжнароднай арганізацыі працы.

Фота Надзеі Бужан.

Арганізацыя працы разглядае аптымістычны і песімістычны варыянты развіцця сітуацыі.

У першым выпадку глабальнае беспрацоўе вырасце на 5,3 млн чалавек, а ў другім — на 24,7 млн. У выніку крызісу 2008 года глабальнае беспрацоўе вырасла на 22 млн чалавек.

Nashaniva.com