Спаду пакуль няма: у Італіі за дзень памерлі 427 чалавек

19.03.2020 / 20:19

У Італіі колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 3 405. За апошнія суткі загінула 427 чалавек.

Зарэгістравана 5 322 новых выпадкаў заражэння.

Агульная колькасць заражаных на гэты момант узрасла да 33 190. А агулам, уключаючы смяротныя выпадкі, у Італіі за ўвесь час было зарэгістравана 41 035 выпадкаў COVID-19.

Такім чынам, Італія апярэдзіла Кітай па колькасці смерцяў ад COVID-19. У Кітаі за ўвесь час памерлі 3 245 чалавек.

Nashaniva.com