У Брэсцкай вобласці сутыкнуліся фуры, загінуў адзін з кіроўцаў

19.03.2020 / 21:37

У Брэсцкай вобласці на трасе М1 сутыкнуліся дзве фуры, адзін з кіроўцаў загінуў на месцы, паведамляе міліцыя.

Аварыя адбылася сёння каля 20.00 на 209-м км трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 53-гадовы кіроўца МАЗа спрабаваў павярнуць у забароненым для развароту месцы. У гэты час у левай паласе па ходу руху ехала фура пад кіраваннем 22-гадовага грамадзяніна Польшчы.

Пры сутыкненні кіроўцу МАЗа выкінула з кабіны на дарогу. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Nashaniva.com