На Вілейшчыне кіроўца збіў насмерць адразу трох дзікоў

30.03.2020 / 17:18

Здарэнне адбылося ўвечары 27 сакавіка на трасе Р28 Маладзечна —Любань, піша «Рэгіянальная газета».

Падчас сустрэчнага раз’езду з іншай машынай кіроўца «Джылі» не заўважыў трох дзікоў, якія пераходзілі дарогу. Мужчына затармазіў, аднак аўтамабіль усё роўна сутыкнуўся з жывёламі, паведамляюць у Вілейскім РАУС.

У выніку усе дзікі загінулі на месцы. Кіроўца не пацярпеў, у аўтамабіля — механічныя пашкоджанні.

Трупы жывёл перадалі ў адпаведную службу.