У Мінску бетонамяшалка ўрэзалася ў «ГАЗ», у якім было чацвёра дзяцей

30.03.2020 / 18:29

Кіроўца бетонамяшалкі маркі «КАМАЗ» урэзаўся ў «ГАЗ» на Партызанскім праспекце ў Мінску. У момант сутыкнення ў апошнім аўто знаходзілася чацвёра дзяцей, паведамляе ДАІ.

32-гадовы мужчына за рулём «КАМАЗ» ехаў па праспекце з боку вуліцы Бехцерава ў бок вуліцы Жылуновіча ў першай паласе для руху транспарту. Адбылося сутыкненне з «ГАЗ», які спыніўся ў той самай паласе на чырвоны сігнал святлафора.

Ад удару аб корпус іншага транспартнага сродку бетонамяшалка выехала за межы праезнай часткі.

У дзяцей сур'ёзных траўмаў не дыягнаставалі. Для агляду ў шпіталь забралі толькі аднаго з іх.

Nashaniva.com