У Германіі тых, хто перамог каранавірус, ужо больш за інфіцыраваных

12.04.2020 / 11:34

Колькасць тых, хто выздаравеў пасля заражэння каранавірусам у Германіі, упершыню з пачатку эпідэміі стала большая за колькасць інфіцыраваных. Пра гэта паведаміў у нядзелю берлінскі Інстытут вірусалогіі імя Роберта Коха (падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя краіны), піша tass.ru.

Паводле яго звестак, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў ФРГ складае 120 479. Паправіліся 60 200 пацыентаў. Ад наступстваў заражэння каранавірусам ў краіне памерлі 2 673 чалавекі. Такім чынам, колькасць інфіцыраваных складае 57 606.

Nashaniva.com