Міліцыя прапусціла на трыбуны заўзятараў з бел-чырвона-белым сцягам ФОТАФАКТ

12.04.2020 / 17:01

За каранавірусам забыліся на самае галоўнае, іранізуе by.tribuna.com.

Маецца на ўвазе, што ў звычайнай сітуацыі футбольныя заўзятары з БЧБ вымушаныя тлумачыцца з амонам ці ўвогуле трапляць на суткі.

Нацыянальныя сцягі ў руках і на плячах заўзятараў «Нёмана» трапілі ў кадр у аглядзе «Белшыны». Матч «Белшыны» з «Нёманам» (1:1) у Гродне адкрываў праграму 4-га тура чэмпіяната Беларусі.

Nashaniva.com