У Латвіі ўпершыню выпісаны максімальны штраф за парушэнне самаізаляцыі: 2000 еўра

13.04.2020 / 09:48

Valsts policija

Дзяржпаліцыя ўпершыню ўжыла максімальнае пакаранне за парушэнне патрабавання да самаізаляцыі: 31-гадовы мужчына быў аштрафаваны на 2000 еўра, паведамляе Delfi.

10 красавіка супрацоўнікі паліцыі праводзілі праверку па месцы жыхарства 30-гадовага мужчыны, у якога раней быў дыягнаставаны Covid-19. Высветлілася, што ён парушыў рэжым самаізаляцыі, пакінуў жыллё і з'ехаў на машыне. У сувязі са злосным парушэннем патрабаванняў рэжыму самаізаляцыі мужчына быў аштрафаваны на максімальна дапушчальную суму - 2000 еўра.

Гэта ўжо не першы буйны штраф у сувязі з патрабаваннямі надзвычайнай сітуацыі ў Латвіі. 8 красавіка кампанія з чатырох чалавек у Алуксне не выконвала патрабаванне захоўваць фізічную дыстанцыю. Трое мужчын былі аштрафаваныя кожны на 150 еўра, чацвёрты — на 1000 еўра. Ён раней быў неаднаразова папярэджаны ў сувязі з падобнымі парушэннямі і заяўляў супрацоўнікам паліцыі, што не будзе выконваць правілы.

Nashaniva.com