Лукашэнка: У нас чыста ад каранавіруса ніводны чалавек не памёр

13.04.2020 / 14:05

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на нарадзе з Наталляй Качанавай, Ігарам Сергяенкам і Уладзімірам Каранікам, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

«Каранавірус — гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каранавіруса ніводны чалавек не памёр. Мы змагаемся за кожнага чалавека, як я абяцаў. Вось за гэта я ўдзячны і Міністэрству аховы здароўя, і дактарам. Мы страсянулі ўсю сістэму аховы здароўя. Калі б мы вось так за кожнага не змагаліся, смерцяў было б больш», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com