У Баранавічах беспрацоўны нёс у руках скрадзены дзіцячы веласіпед, але сустрэў міліцыянераў
14.04.2020 / 17:14
Падчас патрулявання Баранавічаў праваахоўнікі звярнулі ўвагу на мужчыну з дзіцячым роварам у руках. Пабачыўшы міліцыянераў, ён паскорыў хаду, стаў паводзіць сябе падазрона і пазбягаў адказваць на пытанні, паведамляе УУС.
Знаходзячыся ў гарадскім аддзеле ўнутраных спраў, затрыманы прызнаўся, што веласіпед яму не належыць.
Беспрацоўны 60-гадовы жыхар Слуцка распавёў, што «ўзяў» чужую маёмасць на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дома.
У той жа час у дзяжурную частку ГАУС звярнулася мясцовая жыхарка і заявіла пра знікненне дзіцячага ровара.