Мінадукацыі пакуль не плануе пераносіць заканчэнне навучальнага года

17.04.2020 / 15:18

Фота Надзеі Бужан

«Мы ўважліва разглядаем розныя сцэнары развіцця падзей. Заканчэнне навучальнага года пераносіць пакуль не плануецца», — сказаў сёння міністр Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.

Чацвёртая чвэрць павінна была пачацца 6 красавіка, але канікулы двойчы працягваліся праз сітуацыю з каранавірусам.

Скончыцца навучальны год павінен 30-31 мая.