У Расіі назвалі новы прагноз піку каранавіруса: 5—10 мая

21.04.2020 / 15:56

Прэзідэнт і старшыня праўлення Сбербанка Расіі Герман Грэф у інтэрв'ю кіраўніку камітэта Дзярждумы па бюджэце і падатках Андрэю Макараву на «Ленте.Ру» распавёў, калі ў Расіі пройдзе пік эпідэміі каранавіруснай інфекцыі.

«Мы павінны пераадолець пік захворвання. Мы зрабілі матэматычную мадэль, зрабілі ацэнку таго, як гэта адбываецца ў іншых краінах і як гэта адбываецца ў нас. Паводле нашых ацэнак, такі пік наступіць у нашай краіне прыкладна з 5 па 10 мая і да гэтага перыяду часу крытычна важна выконваць усе патрабаванні каранціну», — заявіў Герман Грэф.