Беларусь у якасці падзякі за гуманітарную дапамогу адправіла дзвюм краінам трактары

21.04.2020 / 23:32

Падчас наведвання фабрыкі «Славянка» 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку ўсім краінам, якія падтрымліваюць Беларусь і дасылаюць гуманітарную дапамогу, часам нават не пытаючыся, як гэта зрабіў Узбекістан.

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок не пакідае такія жэсты без адказу і адпраўляе зваротным рэйсам у якасці падзякі сваю прадукцыю. Так, у Кітай і Узбекістан былі накіраваны трактары «Беларус».

Nashaniva.com