Лукашэнка перанёс пасланне народу і парламенту
22.04.2020 / 09:20
Дата паслання прэзідэнта народу і парламенту пакуль невядомая. Раней пасланне, як паведамлялі крыніцы TUT.BY, было запланавана на 16 красавіка, але яно не адбылося.
Некаторыя дэпутаты, з якімі пагаварыў TUT.BY, выказалі здагадку, што, хутчэй за ўсё, пасланне адбудзецца ўжо ў сярэдзіне мая, пасля святаў.
— Дату мы пакуль не ведаем, — распавялі і ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Як распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, пасланне з парадку дня не знята, але дата пакуль не вызначана.
Прычына пераносу даты паслання невядомая. Прэс-сакратар Наталля Эйсмант на пытанні пра гэта не адказвае.