У Баранавічах ад пнеўманіі памерла тэрапеўт мясцовай паліклінікі

29.04.2020 / 12:33

Алена Пашко лячылася ў Баранавіцкай гарадской бальніцы №2 ад пнеўманіі. Днямі ёй стала горш, 28 красавіка жанчына памерла.

У паліклініцы №3 Баранавічаў, дзе працавала Пашко, пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«Яна працавала ў нас з 2001 года. Так, захварэла на пнеўманію.

Аналіз на каранавірус бралі, але вынік я пакуль не ведаю — аналіз адпраўляюць у Брэст, іх апрацоўваюць там. Калі будзе пахаванне і як яно будзе праходзіць, таксама пакуль невядома — гэта ж залежыць ад таго, што пакажа тэст на каранавірус», — паведаміў «Нашай Ніве» Мікалай Фядзько, загадчык паліклінікі.

Алене Пашко было 55 гадоў. У яе застаўся муж і два дарослыя сыны.

УШ