У Глыбокім затрымалі да 11 мая журналіста-фрылансера Змітра Лупача

08.05.2020 / 15:53

У Глыбокім 8 мая міліцыянты затрымалі журналіста-фрылансера Змітра Лупача, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», піша БАЖ.

Да Змітра ў офіс прыйшоў маёр міліцыі Сяргей Цырбан, які на яго звычайна складае пратаколы па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП. Разам з ім прыйшлі яшчэ два міліцыянты ў цывільным.

Пазней стала вядома, што Змітра Лупача будуць судзіць 11 мая, у панядзелак, у Глыбоцкім раённым судзе а 10. Да суда журналіст будзе знаходзіцца ў пастарунку.

Калегі змаглі даведацца, што на Змітра складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

У Магілёве таксама затрыманы журналіст-фрылансер Міхаіл Аршынскі.

Nashaniva.com