Беларусь абагнала Вялікабрытанію па колькасці заражаных каранавірусам на душу насельніцтва

25.05.2020 / 15:37

Фота Надзеі Бужан

Мінздароўя сёння паведаміла, што па стане на 25 мая ў Беларусі 37 144 выпадкі каранавіруса. 

Гэта 3 931 выпадак на 1 млн чалавек. Беларусь абагнала па гэтым паказчыку Брытанію. Там 3 825 выпадкаў на 1 млн насельніцтва (усяго ж там заразілася 259 599 чалавек).

Наогул у Еўропе вышэйшы, чым у Беларусі паказчык колькасці заражаных на душу насельніцтва, калі не лічыць карлікавыя Гібралтар, Ватыкан, Сан-Марына, Андору.

Што праўда, згодна з той жа афіцыйнай статыстыкай, у нас вельмі малы паказчык смяротнасці.

Nashaniva.com