Паплечнікаў Ціханоўскага абвінавачваюць у «арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак» — штраф ці да 3 гадоў зняволення

08.06.2020 / 23:17

8 чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам выставілі абвінавачванні. 

Нявеста затрыманага Вяргілія Ушака паведаміла праваабаронцам, што яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса: «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства». Па гэтым артыкуле прадугледжаны штраф, або арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Маці Арцёма Сакава таксама паведаміла, што яе сыну выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Ён застаецца пад вартай.

Nashaniva.com