Магілёвец «знайшоў» кашалёк на капоце чужой машыны. Цяпер яму пагражае пакаранне

24.06.2020 / 17:21

У міліцыю звярнуўся 23-гадовы хлопец з заявай аб тым, што ў яго скралі кашалёк са $150.

Сышчыкі высветлілі, што да крадзяжу можа быць датычны 67-гадовы раней судзімы магілёвец. Мужчына праходзіў каля аўтамабіля і заўважыў кашалёк, які ляжаў на капоце. Ён вырашыў яго прысвоіць сабе.

Кашалёк у магілёўца канфіскавалі, а за свой учынак яму прыйдзецца адказваць па законе ў адпаведнасці з крымінальным кодэксам.

Nashaniva.com