Два браты патанулі падчас рыбалкі пад Браславам

30.06.2020 / 08:16

Два браты адправіліся лавіць рыбу на возера Інава ў Браслаўскім раёне раніцай 28 чэрвеня. Калі ўвечары яны перасталі выходзіць на сувязь, родныя забілі трывогу, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Возера Інава знаходзіцца за 13 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Браслава і мае плошчу 1,27 квадратнага кіламетра. Максімальная глыбіня на гэтым возеры — 9 метраў.

Днём 29 чэрвеня целы 45-гадовага і 57-гадовага мужчын былі знойдзеныя і вынятыя з вады.

На месцы здарэння працавалі следчыя, па факце гібелі братоў праводзіцца праверка.

Nashaniva.com