Мінздароўя: За суткі 149 выпадкаў каранавіруса

20.08.2020 / 17:09

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 149 выпадкаў каранавіруса (учора 128, пазаўчора — 84).

За ўвесь час 69 950 выпадкаў.

Выздаравелі і выпісаныя 67 929 чалавек. Зроблена 1 млн 446 398 тэстаў.

За ўвесь час памерлі 627 чалавек (пяцёра за суткі).

Nashaniva.com