У Баранавічах прыгналі вышку, каб зняць з балкона бел-чырвона-белы сцяг

23.08.2020 / 16:34

Бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на вудзе 22 жніўня на адным з балконаў на пятым паверсе дома на плошчы Леніна, побач з будынкам гарвыканкама. Прыкладна а 12 гадзіне 23 жніўня ўчастак дарогі на вуліцы Савецкай перакрылі супрацоўнікі ДАІ. Туды падагналі аўтавышкі, мужчына ў касцы падняўся ў калысцы і зняў сцяг з балкона.