Лідару пратэстоўцаў з МТЗ Дылеўскаму прысудзілі 10 сутак арышту

25.08.2020 / 15:37

Сяргей Дылеўскі. Фота Вольгі Шукайла

Лідару пратэстоўцаў з МТЗ Сяргею Дылеўскаму прысудзілі 10 сутак арышту.

Яго разам з Вольгай Кавальковай затрымалі ўчора ля прахадной МТЗ. Ноч Дылеўскі правёў на Акрэсціна.

Дылеўскі таксама ў прэзідыуме Каардынацыйнай рады.

Nashaniva.com