Затрымалі яшчэ аднаго каардынатара штаба Бабарыкі

28.08.2020 / 22:30

Увечары невядомыя затрымалі каардынатара штаба Віктара Бабарыкі, члена Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко.

Машына, у якой ехаў Крыўко, нібыта падрапала аўто, якое рухалася побач. Кіроўцы спыніліся. У гэты час пад'ехаў бус, з яго выйшлі невядомыя і павезлі Віталя.

Nashaniva.com