Лукашэнка: Беларускія суды — самыя незалежныя ў свеце. І хай ніхто не смяецца

31.08.2020 / 12:03

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, піша БелТА.

«Наконт судоў. Многія хочуць — і ў самой судзейскай супольнасці — нейкай незалежнасці. Хоць я гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі. Хай ніхто не смяецца», — сказаў Лукашэнка.