Больш за 30 мільёнаў чалавек у свеце заразіліся каранавірусам

18.09.2020 / 08:19

Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла ў пятніцу 30 млн. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых уладаў.

Колькасць інфікаваных цяпер складае 30 003 378, памерлі 943 203 чалавекі, ачуняў 20 398 381 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння (6 664 021) зафіксавана ў ЗША. Далей ідуць Індыя (5 118 253) і Бразілія (4 419 083).

Nashaniva.com