За падпалены «дом Балабы» завялі крымінальную справу

13.10.2020 / 19:26

Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі шукаюць людзей, датычных да падпалу дома сваячкі супрацоўніка міліцыі.

Паводле следства, 11 кастрычніка 2020 года каля 2:40 паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў адной з вёсак Маладзечанскага раёна, які належыць 46-гадовай жанчыне.

Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Пакаранне — да 10 гадоў зняволення.

Чытайце таксама: Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір АМАПа Балаба. Што адбылося?

Nashaniva.com