Былому старшыні Нацыянальнага агенцтва па турызме прысудзілі 13 сутак арышту

13.10.2020 / 23:33

Георгія Памяранцава затрымалі ў нядзелю на праспэкце Машэрава ў Менску. Калі ён разам з жонкай і сынам ішлі па вуліцы, побач спыніліся мікрааўтобусы і АМАПаўцы пачалі хапаць людзей навокал, піша Радыё Свабода.

— Калі схапілі мяне, тата спрабаваў выхапіць мяне з рук АМАПаўцаў і яго таксама затрымалі, — пацьвердзіў Свабодзе сын Памяранцава.

Усю сям’ю даставілі аўтазакам у РУУС. Сына адпусьцілі праз 7 гадзін, маці праз 13. Самому Памяранцаву прысудзілі 13 сутак арышту.

Сем месяцаў, да студзеня 2016 году, Памяранцаў узначальваў Нацыянальнае агенцтва па турызьме. Адной з прычынаў сыходу стала «нявызначанасьць ролі агенцтва і адсутнасьць магчымасьці ўплываць на разьвіцьцё турыстычнай галіны». Але галоўнай прычынай стала тое, што беларускае заканадаўства забараняе чыноўнікам мець рахункі за мяжой і ўласны бізнэс.

Да гэтага Памяранцаў быў топ-мэнэджэрам у кампаніях у Латвіі, Расеі і Грузіі.