Медыкі ў відэазвароце выказалі меркаванне, з чым звязаны рост COVID-19

15.10.2020 / 16:09

Медыкі запісалі відэазварот, у якім кажуць, што «чыноўнікі спрабуюць уздзейнічаць на мірна пратэстуючых грамадзян, пераконваючы, што менавіта яны з'яўляюцца прычынай росту захворвання на COVID-19». Аднак удзельнікі відэа лічаць, што на рост захворвання паўплываў пачатак навучальнага года ва ўмовах недастатковых супрацьэпідэмічных мер ва ўстановах адукацыі, а каранавірус распаўсюджваецца і ў невялікіх гарадах і вёсках, дзе няма вялікай колькасці людзей на пратэстах.

Nashaniva.com